Божая кароўка

На занятку па мастацтву ў групе № 12 выхавацель Літвіновіч В.У. фарміравала ў дзяцей цікавасць да канструявання з прыроднага матэрыялу (скарлупка грэцкага гарэха), развівала дробную маторыку, выхоўвала самастойнасць, беражлівыя адносіны да прыроды. А для эмацыянальнага настрою ў дзяцей выкарыстоўвалася пацешка «Божая кароўка».

Божая кароўка,
Што заўтра будзе?
— Дождж ці пагода,
Пень ці калода?
Пагода — ляці,
Дождж — сядзі.

Добавить комментарий