Стварэнне ўмоў для далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы сродкамі вуснай народнай творчасці
Кожны чалавек ужо с маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прыналежнасцю, любіць сваю Радзіму, мову, культуру. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнога ўзросту ўласцівы эмацыянальная добразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, шчырасць пачуццяў, безмяцежная даверлівасць да дарослых, імкненні паўтараць іх дзеянні.