Наша Радзiма – Беларусь

Сёння выхаванцы сярэдняй  групы №10 адправiлiся ў незвычайнае падарожжа. Дзецi разам з выхавацелем Лапука Н.І. з задавальненнем выконвалі заданні віктарыны  пра сімвалы сваёй краiны, пагулялi ў дыдактычную гульню: «Ты мая частка», пагутарылі пра свой горад і горад Мінск — сталiцу Беларусi. Дадзеная дзейнасць выхоўвае ў дашкольнікаў любоў да Радзімы, пачуццё гонару за свой родны край. Выхаванцы паказалі сябе сапраўднымі грамадзянамі Беларусі.

Добавить комментарий