Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

Беларусь Библиотечная
Яндекс.Метрика

У пошуках папараць-кветкі

6 ліпеня ў  дзіцячым садзе  адбылася  музычна-спартыўная забава «Купалле». Гэтае мерапрыемства ладзілася з мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры, да нашых старадаўніх традыцый і самае галоўнае – падарыць дзеткам святочны настрой. Спачатку Лявоніха распачала гаворку пра гісторыю ўзнікнення «Купалля»,  паведала, адкуль пайшло гэтае свята, пазнаёміла дзяцей з традыцыямі святкавання. Падчас забавы выхаванцы пускалі вяночкі на ваду, ладзілі кастрышча, пераскоквалі праз яго. Дзеці ўдзельнічалі ў гульнях, конкурсах і эстафетах, спявалі песні і вадзілі карагоды.  Кульмінацыяй забавы стаў пошук цудадзейнай папараць-кветкі, але гэта было не так проста. Увесь час Ведзьма перашкаджала ў пошуках папараць-кветкі, старалася ашукаць дзяцей і збіць з правільнага шляху. Але ў яе нічога не атрымалася. Запаветную кветачку знайшлі выхаванцы 11 групы.  Арганізатары мерапрыемства зрабілі ўсё, каб падараваць усім удзельнікам добры настрой, радасць, весялосць, бадзёрасць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *