“Люблю мой край, старонку гэту”

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Цікава і займальна прайшоў сярод выхаванцаў старэйшых груп конкурс чытальнікаў “Люблю мой край, старонку гэту”. Дзеці з аднолькавай годнасцю і гонарам чыталі вершы пра Радзіму на беларускай мове. Не абмінулі мы і тэму прыгажосці беларускай прыроды. Нягледзячы на ​​малы ўзрост, дзеці выказвалі свае пачуцці, эмацыянальна перадавалі разуменне тэксту. І кожны лепш за ўсіх стараўся прачытаць свой верш! Моцнае ўражанне на журы зрабілі выступленні чытальнікаў. Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі.

Глядзіце фотагалерэю.

Добавить комментарий