Ва ўстанове дашкольнай адукацыі на працягу ўсяго святочнага тыдня выхаванцы далучаліся да вытокаў беларускай хрысціянскай культуры: знаёміліся са святочным абрадам, вучылі народныя беларускія вершы, песні і танцы, гульні-карагоды. Мерапрыемствы прынеслі не толькі радасць нашым выхаванцам, але і далі магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім прачуць усё хараство народных святаў.