Міжнародны дзень роднай мовы

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Наша ўстанова дашкольнай адукацыі не засталася ў баку, усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу былі ўключаны ў сюжэтную лінію свята беларускай мовы.
Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любові да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромеючыся на ёй размаўляць.

Глядзіце фотагалерэю

Добавить комментарий