Свята Вялікадня здаўна лічылася адным з самых галоўных хрысціянскіх свят. Не засталося незаўважаным гэтае свята і ў нашым дзіцячым садзе, таму што дзеці павінны ведаць культуру сваёй краіны. У народзе захавалася шмат звычаяў і абрадаў, звязаных са святкаваннем Вялікадня. Педагогі арганізавалі з дапамогай бацькоў выставу “Велікодныя цуды”, правялі выдатную забаўку «Светлы Вялікдзень». Дзеці спявалі песні пра вясну, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, каб даведацца, што трэба для прыгатавання велікоднага куліча; гулялі ў традыцыйныя велікодныя гульні: «Званочак», «Велікоднае прывітанне», «Знайдзі пару яечку», «Вясновыя ручайкі». У выніку правядзення гэтага мерапрыемства дзеці даведаліся шмат новага і цікавага аб традыцыях святкавання Вялікадня.