Вясну сустракаем, Зіму адпраўляем!

28 лютага ва ўстанове адбылося фізкультурнае свята для выхыванцаў сярэдніх і старэйшых групп «Шырокая Масленіца». Дзяцей чакалі вясёлыя гульні і забаўныя спаборніцтвы. Клоўны і Баба Снегавуха разам з выхаванцамі перацягвалі канат, скакалі на коніках, збівалі каўпак. А пры канцы свята дзеці  абдымаліся, даравалі адзін аднаму крыўды, будзілі мядзведзя, частаваліся прысмакамі цуда-печкі, — развітваліся з Масленіцай да наступнага года. Педагогі нашай установы праз знаёмсва з традыцыйнымі народным святам прывіваюць выхаванцам нешта незабыўнае, якое дазваляе адчуць сувязь з мінулым. Нездарма кажуць: «Захоўвайце традыцыі, а традыцыі захаваюць вас».

Глядзіце фотагалерэю.

Добавить комментарий