З мэтай развіцця цікавасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту да пазнання сваёй краіны 30 кастрычніка ва ўстанове адбыўся прагляд педагагічнай дзейнасці выхавацеля дашкольнай адукацыі Мельнік Т.В. па адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін». Педагог сфарміравала ў выхаванцаў уяўленне аб сімвалах Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб, гімн), развівала пазнавальныя і моўныя здольнасці, звязную мову, выхоўвала патрыятычныя і маральныя якасці дзяцей, любоў да роднага краю, гонар за яго.