Правядзенне заняткаў на беларускай мове — гэта невыпадковасць. Фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы дазваляе беларускамоўны дзень, які ў нашай дашкольнай установе арганізуецца кожны чацвер.
27 верасня ва ўстанове прайшоў чарговы «Дзень беларускага маўлення». У міні-музеі «Беларуская хатка» для выхаванцаў старэйшых груп адбыліся тэматычныя заняткі, на якіх выхавацелі знаёмілі дзяцей з культурай і побытам беларускага народа, выхоўвалі любоў да роднай мовы i павагу да нашай спадчыны.