Беларускія вячоркі

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

У нашай установе дашкольнай адукацыі прайшлі сапраўдныя вячоркі. У госці у беларускую хату да Дзеда і Бабы прыўші выхаванцы сярэдняй групы.
Разам з гасцямі галоўныя героі спявалі песні, танцавалі, расказвалі вершы і паданні, прыказкі і прымаўкі. Дзецям вельмі спадабалася беларуская хата. Гаспадыня расказала пра прадметы побыту, паказала беларускія цацкі з розных матэрыялаў. Дзеці даведаліся, что з даўніх часоў беларускі народ славіўся сваёй працавітасцю, весялосцю, сяброўствам. А пасля працы людзі збіраліся ў сялянскай хаце на вячоркі, дзе не толькі займаліся любімымі справамі, але і весяліліся ад усёй душы.

Глядзіце фотагалерэю. 

Добавить комментарий