Вясну сустракаем, Зіму адпраўляем!
26 лютага ва ўстанове адукацыі адбылося фізкультурнае свята для выхыванцаў сярэдніх і старэйшых групп «Шырокая Масленіца». Дзяцей чакалі вясёлыя гульні і забаўныя спаборніцтвы. Баба Снегавуха разам з выхаванцамі удзельнічала ў блінным забеге, скакала на коніках, кідала валёнак. А пры канцы свята дзеці абдымаліся, даравалі адзін аднаму крыўды, будзілі мядзведзя, частаваліся прысмакамі цуда-печкі, развітваліся з Масленіцай да наступнага года. Педагогі нашай установы праз знаёмсва з традыцыйнымі народным святам прывіваюць выхаванцам нешта незабыўнае, якое дазваляе адчуць сувязь з мінулым. Нездарма кажуць: «Захоўвайце традыцыі, а традыцыі захаваюць вас».