13 кастрычніка выхаванцы старэйшых груп раскрылі для сябе сакрэты прадметаў беларускай хаткі падчас экскурсіі ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Навуковы супрацоўнік музея В.П. Нідзелько пазнаёміла дзяцей з прадметамі беларускай хаткі, іх прызначэннем, далучыла да гісторыі народа, нацыянальных каштоўнасцяў, працы і побыту нашых продкаў.