12 студзеня ва ўстанове музычныя кіраўнікі В.Ў Туча і І.В Басак правялі фальклорную забаву «Каляды», прысвечаную адраджэнню беларускіх народных свят, абрадаў, звычаяў, беларускай нацыянальнай культуры. Мэтай свята было далучыць выхаванцаў да скарбаў нацыянальнай культуры, да каранёў і вытокаў народа, раскрыць выхаваўчы патэнцыял беларускага слова, якое павінна загучаць на роднай зямлі на поўны голас.