Любі, ведай, шануй роднае слова!

У час вясновых канікул выхаванцы старэйшых груп наведалі  бібліятэку. Там іх ветліва сустракалі супрацоўнікі ўстановы, якія падрыхтавалі гульнёвы калейдаскоп “Любі, ведай, шануй роднае слова!” Дзеці шмат новага даведаліся пра родную краіну, пра людзей, якія тут жывуць і працуюць, пра прыроду Беларусі, паслухалі цікавыя вершы, казкі, пагулялі ў моўныя гульні. Бібліятэкар заклікала выхаванцаў, педагогаў стаць пастаяннымі наведвалькамі  бібліятэкі і, тым самым, яшчэ не раз далучыцца  да хараства і мілагучнасці роднай мовы.

Добавить комментарий