Можа, рэч у тым, што народныя забаўлянкі пранізаныя добрай энергетыкай усіх стагоддзяў, праз якія яны да нас дайшлі. Але ёсць у “ладушак” і навукова абгрунтаваная карысць: усе гушкалкі і казыталкі з’яўляюцца не проста рыфмаванкамі, а развіваюць тактыльную адчувальнасць, хуткасць рэакцыі дзіцяці, ягонае пачуццё рытму.