Стварэнне ўмоў для далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы сродкамі вуснай народнай творчасці

        Кожны чалавек ужо с маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прыналежнасцю, любіць сваю Радзіму, мову, культуру. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнога ўзросту ўласцівы эмацыянальная добразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, шчырасць пачуццяў, безмяцежная даверлівасць да дарослых, імкненні паўтараць іх дзеянні. Уражанні дзяцінства можна параўнаць з малюнкамі, якія высечаны на каменнях, — яны застаюцца на ўсе жыцце і аказваюць глыбокае ўздзеянне на развіцце чалавека. Асноўнай мэтай сацыяльна-маральнага асобнага развіцця ў адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыы з’яўляецца фарміраванне сацыяльнага вопыту, якасцей асобы дзіцяці на аснове яго ўключэння ў сістэму сацыяльных адносін у розных жыццевых і гульнявых сітуацыях. Сістэма ўяўленняў, уменняў і навыкаў, якую трэба фарміраваць у выхаванцаў згодна з вучэбнай праграммай дашкольнай адукацыы ў раздзеле “Пазнанне соцыму”, выглядае наступным чынам:

— геаграфічныя звесткі: знаходжанне і асаблівасці роднага краю і г.д.;

— звесткі пра жыцце беларускага народа: побыт і праца родных і блізкіх людзей, будні і святы ў сям’і, традыцыі, некаторыя этнаграфічныя звесткі (асаблівасці адзення, побыту, мастацтва і культуры беларусаў);

— звесткі з гісторыі сям’і і Айчыны: свой радавод, знакамітыя людзі роднага краю (асветнікі, дзеячы мастацтва, навукоўцы), прыкметныя мясціны;

-з’явы сацыяльнай рэчаіснасці;

— сімвалы беларускай дзяржавы флаг, герб), Беларусі (сасна, зубр, бусел, кветкі лену, канюшына, васілька);

-дзяржаўныя і народныя святы; дэкаратыўна прыкладное мастацтва; народны лялечны тэатр.

Адной з найважнейшых мэт работы педагагічнага каллектыву нашай дашкольнай установы з’яўляецца фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў праз розныя віды дзейнасці. Дасягненне яе ажыццяўляецца дзякуючы цеснай пераемнасці ў рабоце спецыялістаў установы, узаемадзеянню з бацькамі. Асноўнымі формамі працы з выхаванцамі з’яўляюцца гульні, заняткі, экскурсіі, святы.  Праводзяцца сумесныя музычна-спартыўныя святы і забавы.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей – адказная і складаная задача, вырашэнне якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца. З упэўненасцю можна сказаць, што планамерная сістэматычная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання, агульныя намаганні ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і, адказнасць дарослых дадуць станоўчыя вынікі і стануць грунтоўным падмуркам для далейшага фарміравання нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў.

 

Добавить комментарий