3 ліпеня — дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня ў Беларусі адзначаецца Дзень Незалезнасці – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці.

Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе, так прагаласавалі беларусы на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада. У снежні таго ж года дэкрэтам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўстаноўлена дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Яно адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — 3 ліпеня 1944 года. Упершыню Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці ў 1997 годзе.

Беларусі першай давялося прыняць на сябе ўдары гітлераўцаў, а Мінск на другі дзень вайны трапіў пад бязлітасную бамбардзіроўку і артылерыйскі абстрэл. На подступах да горада гітлераўцы сустрэлі ўпартае супраціўленне. Асабліва мужна змагаліся з ворагам 100-я і 64-я стралковыя дывізіі. Але 28 чэрвеня фашыстам удалося авалодаць Мінскам. З першых дзён акупацыі жыхары горада падняліся на барацьбу з ворагам. 1100 дзён акупацыі — 1100 дзён самаадданай, гераічнай барацьбы з гітлераўскімі захопнікамі. Мінск быў акупіраваны, але не пакораны.

У выніку бліскучай Беларускай аперацыі пры ўзаемадзеянні 1-га і 3-га Беларускіх франтоў і пры падтрымцы партызан 3 ліпеня 1944 гады сталіца Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень стаў святам вызвалення ўсёй краіны. У Беларусі ведаюць цану свабодзе: у Вялікай Айчыннай вайне загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі.

Традыцыйна 3 ліпеня беларускі народ аддае даніну павагі гераізму і стойкасці салдат, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто паднімаў краіну з руін.

Рэспубліканскую акцыю «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», якая праходзіла ў гэтыя дні ў рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў па ўсёй краіне, падтрымалі педагогі і выхаванцы нашай установы. Другога ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці, яны наведалі гістарычныя помнікі горада, каб аддаць даніну павагі тым, хто, не шкадуючы жыцця, заваёўваў сваім нашчадкам Вялікую Перамогу. І гэта невыпадкова: падрастаючае пакаленне не павінна забываць гэтую старонку гісторыі сваёй краіны.

Глядзіце фотагалерэю.

Добавить комментарий