Выхаванцам другой малодшай групы № 9 вельмі падабаюцца казкі на беларускай мове. Дзеці з задавальненнем слухалі казку “Зайкава хатка”. Выхавальнік Лапука Н.І. фарміравала ўменне ўважліва слухаць мастацкі твор на беларускай мове, адказваць на пытанні па яго зместу. Выхаванцы былі пад вялікім уражаннем ад таго, як цікава і мілагучна гучыць казка па-беларуску.
Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове, бо яна самая прыгожая, мілагучная, незвычайная!