Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай нацыянальнай культуры. Таму разам з нашымі выхаванцамі мы не толькі спрабуем размаўляць, чытаць на роднай мове, а і здзяйсняем сапраўдныя вандроўкі па родным краі: пазнаём аб мінулым і сучасным жыцці Беларусі, яе культуры, традыцыях, прыродзе, знаёмімся з сімволікай. На занятку по канструяванню выхаванцы старэйшай групы № 10 разам з выхавацелем Плеска Н.М. выраблялі буслоў з паперы. Яны атрымаліся сапраўды прыгожымі. Спадзяёмся, што ўсё тое разумнае, добрае, вечнае, што мы пасеялі ў дзіцячых сэрцах, дасць свій плён.