Па традыцыі кожны год выхаванцаў дзіцячага сада наведваюць калядоўшчыкі, пераапранутыя ва ўборы жывёл і казачных персанажаў. Асабістае ўражанне выклікала свята “Каляда” у выхаванцаў сярэдняй групы № 14, якія разам з выхавальнікам Літвіновіч В.У. яшчэ доўгі час пераапраналіся ў касцюмы калядоўшчыкаў, жадалі адзін аднаму здароўя і багацця на наступны год, “частаваліся прысмакамі”. Свята не толькі прынесла радасць выхаванцам, але і дало магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа.