Отдел по образованию Пружанского райисполкома

 

Беларусь Библиотечная
Яндекс.Метрика

«Прыйшлі святкі — спявай калядкі»

У святочныя дні ў нашай установе прыгажуня Гаспадыня і паважаны Гаспадар запрасілі дзяцей і дарослых на фальклорнае свята “Калядкі”. Выхаванцы пазнаёміліся са звычаямі і традыцыямі нашых продкаў. Пераапранутыя калядоўшчыкі з каляднай зоркай, гарэзлiвай Казой, Цыганкай-варажэйкай  стварылі вясёлы настрой каляднымі песнямі, карагодамі «Калядачкі», «Тупу, туп, каза»,  беларускімі народнымі музычнымі гульнямі «Iшла Каза па лесе», «Прэла-гарэла», жартамі, прыказкамі і прымаўкамі, танцамі «Полька», «Цыганачка».

Глядзіце фотагалерэю.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *