Выхаванцы сярэдняй групы № 14 разам са сваім выхавацелем Калютай Н.А. вельмі любяць слухаць і адгадваць загадкі на беларускай мове. Сёння іх чакала падарожжа ў лес, пад час якога дзеці адгадвалі загадкі пра дзікіх жывёл, замацоўвалі характэрныя прыкметы некаторых жывёл, называлі іх колер. Размаўляць на роднай мове выхаванцам вельмі падабаецца і яны з нецярпеннем будуць чакаць наступны занятак.