Выхаванцы рознаўзроставай спецыяльнай групы з цяжкімі парушэннямі мовы№2 разам з выхавацелем Чыж Ганнай Яўгенаўнай гулялі ў дыдактычную гульню “У гасцях у Янкі і Аленкі”. У гульне дзеці фарміравалі ўяуленні аб тым, як уладкованы побыт у сялянскай хаце, аб тым, як раней жылі беларусы.У гульне дзеці праяўлялі цікавасць да маўлення, з дапамогай выхавацеля разам вымаўлялі гукі роднай мовы, выхоўвалі культуру маўленчых зносін. У час гульні выхаванцы самастойна прычаплялі рэчы на свае месца і называлі іх.