25 мая ў старэйшай групе № 13 прайшоў занятак на тэму «Кім стаць? Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя.» Дзеці разам з выхавацелем Крук Л.М. размаўлялі аб неабходнасці і грамадскай значнасці працы дарослых, пашыралі свае ўяуленні аб разнастайнасці прафесій. Падчас размовы Ларыса Міхайлаўна старалася выхаваць у дзяцей станоўчую матывацыю да навучання.