У спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення № 2 выхаванцы разам з педагогам у нерэгламентаванай дзейнасці развучвалі верш І.Муравейкі “Коцік басаногі”. Ганна Яўгенаўна звярнула ўвагу, што на стале ў кожнага ёсць схемы-мадэлі па зместу верша. Выхавацель выразна чытала верш і адначасова паказвала на адпаведныя схемы-мадэлі. З іх дапамогай выхаванцы сярэдняга ўзросту расказвалі верш, з задавальненннем слухалі родную мову, старанна вымаўлялі ў словах беларускія гукі.Вельмі цікава атрымалася пры дапамозе мадэліравання расказваць верш.