Конік з залатой грывай, дзіўныя кветкі, прыгажуня Васіліса, лапці – усе гэтыя саламяныя вырабы прывабілі выхаванцаў старэйшай групы № 10 пад час экскурсіі ў беларускую хатку. Дзеці даведаліся, што ўся гэтая прыгажосць зроблена чалавечымі рукамі, а такая карпатлівая работа патрабуе нямала часу і, безумоўна, душэўнага падыходу. Таксама выхаванцы засвоілі, что мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыіруюцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў.