А мы Масленіцу дажыдалі…

Такімі словамі пачалося музычна-фізкультурнае свята «Шырокая Масленіца». Дзяцей чакалі вясёлыя гульні і забаўныя спаборніцтвы. Клоўны і Баба Снегавуха разам з навучэнцамі перацягвалі канат, скакалі на коніках, мераліся сілай, чыталі вершы, вадзілі хараводы. А пры канцы свята дзеці разам з педагогамі абдымаліся, даравалі адзін аднаму крыўды, будзілі мядзведзя, частаваліся прысмакамі цуда-печкі, развітваліся з Масленіцай да наступнага года.

Глядзіце фотагалерэю.

Добавить комментарий